Statistiques
Blogspot            ancien site - cliquer ici / old website - click here            Poetrypoem

Bielorusse (biographie et 3 poèmes

PDF
Imprimer
Envoyer

Athanase Vantchev de Thracy - biographie et poèmes en bielorusse

Атаназ Ванчэў дэ Трасы (Athanase Vantchev de Thracy) нарадзіўся 3 студзеня 1940 года ў Хаскове ў Балгарыі. Размаўляе на некалькіх мовах. Вычыўся ў самых прэстыжных ВНУ у Еўропе.

Напісаў 58 паэтычных кніг, якія ахопліваюць амаль усе жанры: эпас, оды, санеты, быколікі, рамансы, пастаралі, матэты, балады, элегіі, эпасы, сатыру, гімны, плачы, фрашкі, эпітафіі і г.д. Апублікаваў некалькі манаграфій і доктарскую дысертацыю на тэму «Сімволіка святла ў паэзіі Поля Верлена». Напісаў, па-балгарску, студыю вялікага майстра Пятронія, званага Арбітрам элегантнасці, фаварыта Нерона, а на рускай мове твор  пад загалоўкам «Паэтыка і метафізіка ў творах Дастаеўскага». Вялікі знаўца старажытнасці, аўтар некалькіх артыкулаў пра грэцкую і лацінскую паэзію. Перакладчык цэлай плеяды паэтаў. З'яўляецца лаўтэатам шматлікіх літаратурных нацыянальных і міжнародных прэмій, у тым ліку Вялікай Міжнароднай узганароды паэзіі. Член Французскай акадэміі, член Балгарскай акадэміі навук і мастацтваў, член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і літаратуры, Ганаровы доктар Універсітэта Вяліка Тырнава ў Балгарыі, Ганаровы доктар Універсітэта Бразіліі, член французскага Міністэрства замежных спраў, член Французскага ПЭН-клуба, член Лігі Gens de Lettres de France.

Яго вершы былі перакладзеныя на шматлікія мовы.

 

Атаназ  Ванчэў дэ Трасы

 

7.

 

Ціхія, духмяныя сувеніры

адпачываюць, акуратна выкладзеныя

на старыя драўляныя этажэркі.

Архіўныя фатаграфіі,

незлічоныя пацешныя бірулькі,

купленыя Бог ведае дзе!

 

Госпадзе, уся гэтая смерць, усё жыццё

пад ласкай добразычлівага неба!

Навонкі -- жнівень

апетытны, як персік.

 

І доўга адзінота,

якой няма з кім падзяліцца!

 

 

 

8.

 

Бабулька павольна, асцярожна

перасякае вуліцу.

 

Ідзе дождж.

 

Верны парасон

пацёрты і блеклы,

ахоўвае яе пасівелыя валасы.

 

Так, гэта марудлівае, запланаванае

ўзыходжанне да вечнасці!

 

15.

 

Павольнае паглыбленне ў нябыт,

падобнае на сумнае, паміраючае полымя.

Расце з дня ў дзень адлегласць,

і гэты галубіны пах зялёнай прахалоды,

і белае забыццё!

 

Мае сябры, дазвольце мне яшчэ крыху паспаць

на хісткім ложку ўзнёслых думак!

 

Пераклала Міра Лукша

 

(Tłumaczenie Mira Łuksza)